~~META: title = Васіль Вітка — Хто што робіць &keywords = даглядае &abstract = Чытаць верш Васіля Віткі "Хто што робіць" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Вітка — Хто што робіць ====== Даглядае пчол пчаляр,\\ Стол майструе сталяр,\\ Шыбы ў вокны ставіць шкляр,\\ Беліць сцены маляр,\\ Чысціць комін камінар,\\ Сыры варыць сыравар,\\ Ну а цукар – цукравар.\\ \\ З футра выкраіў каўнер\\ Мне на паліто кушнер,\\ Боты мне пашыў шавец,\\ Новыя штаны – кравец,\\ Цацку з дрэва майстры\\ Выразалі – разьбяры.\\ Цяпер сам разбяры,\\ А што робяць ганчары,\\ Бандары, цесляры,\\ Муляры, млынары,\\ Дактары, друкары,\\ Хто даглядае трактары,\\ А хто коней на стайні,\\ А хто вучыць нас? ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-ад-а-да-я-прафесія-мая]] * [[ibdc.ped>кліпмейкер]] * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-хто-пачынае-дзень]] * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-трывога-ў-ельнічах]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-выбіраю-прафесію]]