Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-вітка:васіль-вітка-трыпутнік

Гэта старая версія дакумента!


Васіль Вітка — Трыпутнік

Уздоўж дарожных каляін,
Уздоўж абходжаных сцяжын
Яго заўважыць
Кожны
Падарожны.

Яго нямала топча ног –
I босых, і абутых.
Другі б ужо змарнеў, знямог
У крыўдах і пакутах,
А ён расце, трыпутнік,
А ён цвіце, пакутнік.

Я думаў, можа быць, людзьмі
Ён гэтак пакараны,
А людзі раяць – прыкладзі
Яго лісток да раны:
Суніме боль трыпутнік,
Ўсё выцягне, пакутнік.

З дзіцячых год запомніў я
Шырокі ліст прыкметны
I добрае тваё імя,
Мой дружа запаветны,
Зялёны мой пакутнік,
Трывалы мой трыпутнік!

1946

Падобныя старонкі

творы/васіль-вітка/васіль-вітка-трыпутнік.1755963701.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki