~~META: title = Васіль Вітка — Трыпутнік &keywords = пакутнік, трыпутнік, уздоўж &abstract = Чытаць верш Васіля Віткі "Трыпутнік" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Вітка — Трыпутнік ====== Уздоўж дарожных каляін,\\ Уздоўж абходжаных сцяжын\\ Яго заўважыць\\ Кожны\\ Падарожны.\\ \\ Яго нямала топча ног –\\ I босых, і абутых.\\ Другі б ужо змарнеў, знямог\\ У крыўдах і пакутах,\\ А ён расце, трыпутнік,\\ А ён цвіце, пакутнік.\\ \\ Я думаў, можа быць, людзьмі\\ Ён гэтак пакараны,\\ А людзі раяць – прыкладзі\\ Яго лісток да раны:\\ Суніме боль трыпутнік,\\ Ўсё выцягне, пакутнік.\\ \\ З дзіцячых год запомніў я\\ Шырокі ліст прыкметны\\ I добрае тваё імя,\\ Мой дружа запаветны,\\ Зялёны мой пакутнік,\\ Трывалы мой трыпутнік!\\ \\ 1946 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-слова]] * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-генерал-верабей]] * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-ружа-і-штык]] * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-трывога-ў-ельнічах]] * [[постаці/васіль-вітка]]