~~META: title = Васіль Вітка — Сяброўкі &keywords = сінічкі &abstract = Чытаць верш Васіля Віткі "Сяброўкі" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Вітка — Сяброўкі ====== Хто там грукае ў акно?\\ Гэта вы, сінічкі?\\ Я прачнулася даўно,\\ Запляла касічкі.\\ \\ Вось надзену кажушок,\\ Выбегу на ганак,\\ З лесвіцы змяту сняжок,\\ Вынесу сняданак.\\ \\ Тут халва і тваражок,\\ Скрылічак каўбаскі,\\ Цёплы з мясам піражок –\\ Ешце, калі ласка.\\ \\ У абед, сінічкі, зноў\\ Прылятайце смела.\\ Ну, а мне – пара дамоў,\\ Я ж сама не ела. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>птушкі-шчасця]] * [[творы/янка-брыль/раман-янкі-брыля-птушкі-і-гнёзды-вобраз-]] * [[творы/янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-сцюдзёны-вырай-аповесць-]] * [[творы/янка-брыль/увесь-свет-адзін-дом-па-раману-янкі-брыл]] * [[творы/янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-гнёзды-за-дымам-аповесць]]