Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-вітка:васіль-вітка-слова

Гэта старая версія дакумента!


Васіль Вітка — Слова

З аднаго зярнятка малога
Вырастае магутны вяз.
Колькі год яму жыць? Вельмі многа.
Сто і дзвесце — залежыць ад нас.

Колькі год на яго верхавіне
У гняздзе клекатаць буслам?
Гэта самі мы ведаць павінны,
Гэта ўсё падуладна нам.

Колькі раз адлятаць ім у вырай
I вяртацца дамоў у свой час?
Ўсё залежыць ад нашае шчырай
Дабраты — і ці ёсць яна ў нас.

Лес, і рэчку, і клёкат бусловы,
Чалавечую ўсмешку ўраз
Можна знішчыць адным толькі словам,
Што бяздумна вырвецца ў нас.

Стогнуць пілы, скрыгочуць бульдозеры —
Наламана нямала дроў.
I чарсцвее душа ад карозіі
Безадказных, бяздумных слоў.

Іх не возьмеш назад, іх не вернеш.
Камяком боль у горле засох.
I ніколі не ўзыдзе зерне,
Што упала ў бясплодны пясок.

1971

Падобныя старонкі

  • хто-ж-аўтар-слова-пра-паход-ігаравы
  • рыгор-крушына/рыгор-крушына-слова
  • іншае/слова-пра-паход-ігаравы
  • роднае-слова
  • слова
творы/васіль-вітка/васіль-вітка-слова.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki