~~META: title = Васіль Вітка — Слова &keywords = Вітка, слова &abstract = Чытаць верш "Слова" Васіля Віткі &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Вітка — Слова ====== З аднаго зярнятка малога\\ Вырастае магутны вяз.\\ Колькі год яму жыць? Вельмі многа.\\ Сто і дзвесце — залежыць ад нас.\\ \\ Колькі год на яго верхавіне\\ У гняздзе клекатаць буслам?\\ Гэта самі мы ведаць павінны,\\ Гэта ўсё падуладна нам.\\ \\ Колькі раз адлятаць ім у вырай\\ I вяртацца дамоў у свой час?\\ Ўсё залежыць ад нашае шчырай\\ Дабраты — і ці ёсць яна ў нас.\\ \\ Лес, і рэчку, і клёкат бусловы,\\ Чалавечую ўсмешку ўраз\\ Можна знішчыць адным толькі словам,\\ Што бяздумна вырвецца ў нас.\\ \\ Стогнуць пілы, скрыгочуць бульдозеры —\\ Наламана нямала дроў.\\ I чарсцвее душа ад карозіі\\ Безадказных, бяздумных слоў.\\ \\ Іх не возьмеш назад, іх не вернеш.\\ Камяком боль у горле засох.\\ I ніколі не ўзыдзе зерне,\\ Што упала ў бясплодны пясок. 1971 ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>хто-ж-аўтар-слова-пра-паход-ігаравы]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-слова]] * [[творы/іншае/слова-пра-паход-ігаравы]] * [[ibdc.ped>роднае-слова]] * [[слоўнік/слова]]