~~META: title = Васіль Вітка — Свята настаўніцы &keywords = паклала, школу, бабка &abstract = Чытаць апавяданнне Васіля Віткі "Свята настаўніцы" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Вітка — Свята настаўніцы ====== Ужо гатовая ісці ў школу, Юля раптам спахапілася:\\ – Ой, сёння ж свята!\\ – Якое, Юлечка? – спыталася бабка.\\ – Дзень настаўніка.\\ Позна было шукаць кветак. І бабка зрэзала апошнія астры, якія дацвіталі ў гаршчочках на балконе. Букет атрымаўся бедны і сіратлівы. Гэта адчувала і ўнучка, несучы яго ў школу.\\ Вінавата падышла яна да стала настаўніцы і паклала кветкі. Села за парту і ніяк не магла супакоіцца. Вельмі ж яна любіла сваю настаўніцу. Хацелася зрабіць ёй нешта асабліва прыемнае.\\ Юля адкрыла партфелік. Ой, якая знаходка! У партфеліку ляжаў «Залаты пеўнік» – адна-адзіная цукерка. Дзяўчынка абрадавалася шчаслівай нечаканасці. Яна дастала цукерку і паклала побач з астрамі.\\ Настаўніца ўвайшла ў клас. І хоць яшчэ не зірнула на стол, але так радасна ўсміхнулася – мабыць, убачыла Юлін падарунак. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-ёлка]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-свята]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-калядная-вячэра]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-цудоўныя-святы]] * [[творы/казімір-камейша/казімір-камейша-сакавік]]