творы:васіль-вітка:васіль-вітка-сарочыны-блінцы
Гэта старая версія дакумента!
Васіль Вітка — Сарочыны блінцы
Клапатлівая сарока,
Гаспадыня белабока,
Па прыпечку скакала,
Бліны расчыняла.
А дачушка памагала.
Сынок цеста мясіў.
Другі сын ваду насіў.
Трэці ў печы паліў.
А чацвёрты сядзеў,
На агеньчык глядзеў,
Памагаць не хацеў.
Бліны маці даставала,
Усіх дзетак частавала:
– На, дачушка, блінец,
Ты ў мяне – маладзец.
I сынок – маладзец,
I яму даю блінец,
I табе, сынок другі,
Мой памочнік дарагі.
Самы смачны блінок
Возьме трэці мой сынок…
Дзеці ўсе бліны паелі.
Шух, шух – паляцелі.
– Ну, а дзе ж, а дзе мой
блін? –
Запытаў чацвёрты сын. –
Мама, дзе мой блінец?
– А табе няма.
Падобныя старонкі
- віктар-гардзей/віктар-гардзей-сарочына-цырульня
- сарока-белабока
- сарока-нянька
- ян-баршчэўскі/белая-сарока
- віктар-гардзей/віктар-гардзей-лясная-трывога
творы/васіль-вітка/васіль-вітка-сарочыны-блінцы.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1