~~META: title = Васіль Вітка — Сарочыны блінцы &keywords = сарока, сынок, блін &abstract = Чытаць верш Васіля Віткі "Сарочыны блінцы" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Вітка — Сарочыны блінцы ====== Клапатлівая сарока,\\ Гаспадыня белабока,\\ Па прыпечку скакала,\\ Бліны расчыняла.\\ \\ А дачушка памагала.\\ Сынок цеста мясіў.\\ Другі сын ваду насіў.\\ Трэці ў печы паліў.\\ \\ А чацвёрты сядзеў,\\ На агеньчык глядзеў,\\ Памагаць не хацеў.\\ \\ Бліны маці даставала,\\ Усіх дзетак частавала:\\ \\ – На, дачушка, блінец,\\ Ты ў мяне – маладзец.\\ I сынок – маладзец,\\ I яму даю блінец,\\ \\ I табе, сынок другі,\\ Мой памочнік дарагі.\\ \\ Самы смачны блінок\\ Возьме трэці мой сынок...\\ \\ Дзеці ўсе бліны паелі.\\ Шух, шух – паляцелі.\\ \\ – Ну, а дзе ж, а дзе мой блін? – Запытаў чацвёрты сын. –\\ Мама, дзе мой блінец?\\ – А табе няма. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-сарочына-цырульня]] * [[ibdc.ped>сарока-белабока]] * [[ibdc.ped>сарока-нянька]] * [[творы/ян-баршчэўскі/белая-сарока]] * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-лясная-трывога]]