~~META: title = Васіль Вітка — Ружа і штык &keywords = Вітка, ружа, штык &abstract = Чытаць верш "Ружа і штык" Васіля Віткі &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Вітка — Ружа і штык ====== Перасохла рэчышча,\\ Дзе крыніца бегла.\\ Дзе стаяла печышча —\\ Учарнела цэгла.\\ \\ А мясціна бою\\ Зарасла травою,\\ Лебядою сіваю,\\ Стрыклівай крапіваю.\\ \\ Толькі там, дзе ўпаў ты,\\ Каля самай хаты,\\ Дзе твой след крывавы —\\ Не растуць там травы.\\ \\ Помнік твой увіты\\ Непадкупнай ласкай —\\ Штык у жвір убіты,\\ А паблізу — каска.\\ \\ Беражэ ўспаміны\\ Пра цябе, мой дружа,\\ Куст густой шыпшыны,\\ Ўвесь у буйных ружах.\\ \\ Хай хто дакранецца\\ Да яго рукою —\\ Упадзе на сэрца\\ Кроў жывой расою.\\ \\ Прарасло жалеза\\ Вострымі шыпамі,\\ Будзе вечна свежай\\ Аб салдаце памяць.\\ \\ 1956 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-па-дарозе-ў-мазыр]] * [[постаці/васіль-вітка]] * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-трывога-ў-ельнічах]] * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-генерал-верабей]] * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-слова]]