творы:васіль-вітка:васіль-вітка-прыляцелі-госці
Гэта старая версія дакумента!
Васіль Вітка — Прыляцелі госці
Прыляцелі госці,
Селі на памосце,
Сталі сакатаці,
Просяць есці даці.
Вазьму ў сенцах сіта,
Вынесу ім жыта.
З рукаўца мяшэчка
Пачастую грэчкай.
Дам паўрукавіцы
Ярыцы-пшаніцы.
Кіну ўсім патроху
Бобу і гароху.
На закуску жменю
Сыпану ячменю.
Прыляцелі госці
Частункі выносьце:
Старому –
Арэшкі,
Малому –
Пацешкі.
Падобныя старонкі
творы/васіль-вітка/васіль-вітка-прыляцелі-госці.1755963700.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin