творы:васіль-вітка:васіль-вітка-прыляцелі-госці
Гэта старая версія дакумента!
Васіль Вітка — Прыляцелі госці
Прыляцелі госці,
Селі на памосце,
Сталі сакатаці,
Просяць есці даці.
Вазьму ў сенцах сіта,
Вынесу ім жыта.
З рукаўца мяшэчка
Пачастую грэчкай.
Дам паўрукавіцы
Ярыцы-пшаніцы.
Кіну ўсім патроху
Бобу і гароху.
На закуску жменю
Сыпану ячменю.
Прыляцелі госці
Частункі выносьце:
Старому –
Арэшкі,
Малому –
Пацешкі.
Падобныя старонкі
- янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-гнёзды-за-дымам-аповесць
- птушкі-шчасця
- янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-сцюдзёны-вырай-аповесць-
- янка-брыль/увесь-свет-адзін-дом-па-раману-янкі-брыл
- янка-брыль/раман-янкі-брыля-птушкі-і-гнёзды-вобраз-
творы/васіль-вітка/васіль-вітка-прыляцелі-госці.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1