~~META: title = Васіль Вітка — Прыляцелі госці &keywords = госці &abstract = Чытаць верш Васіля Віткі "Прыляцелі госці" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Вітка — Прыляцелі госці ====== Прыляцелі госці,\\ Селі на памосце,\\ \\ Сталі сакатаці,\\ Просяць есці даці.\\ \\ Вазьму ў сенцах сіта,\\ Вынесу ім жыта.\\ \\ З рукаўца мяшэчка\\ Пачастую грэчкай.\\ \\ Дам паўрукавіцы\\ Ярыцы-пшаніцы.\\ \\ Кіну ўсім патроху\\ Бобу і гароху.\\ \\ На закуску жменю\\ Сыпану ячменю.\\ \\ Прыляцелі госці\\ Частункі выносьце:\\ \\ Старому –\\ Арэшкі,\\ Малому –\\ Пацешкі. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-гнёзды-за-дымам-аповесць]] * [[ibdc.ped>птушкі-шчасця]] * [[творы/янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-сцюдзёны-вырай-аповесць-]] * [[творы/янка-брыль/увесь-свет-адзін-дом-па-раману-янкі-брыл]] * [[творы/янка-брыль/раман-янкі-брыля-птушкі-і-гнёзды-вобраз-]]