Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-вітка:васіль-вітка-помнік-ласю

Гэта старая версія дакумента!


Васіль Вітка — Помнік ласю

Як вадаспад, пясок сыпучы
Цурчыць струменем пад адхон…
Ён выбег з лесу, стаў над кручай
І так стаіць, усім відзён.

Пад ім шаша няспынным рухам
Шуміць, машынамі гудзе.
– Глядзіце, лось! – А ён і вухам
Не варухне, не павядзе.

Як тонкая страла, нацяты,
Рагамі ўпёрся у блакіт.
Такім на памяць ён узяты
І ў бронзе на заказ адліт.

І як далёкі адгалосак,
Дзе славу ён сваю насіў, –
І назвы навакольных вёсак,
І нават прозвішчы – Ласі,

О людзі! – як сказаў бы класік, –
Не любіце прыроды вы.
Няхай бы ж ён і ў нашым часе
Стаяў над кручаю жывы.

І, спуджаны гудком машыны,
Зноў кінуцца ў гушчарнік мог
І каля цёмнае яліны
Біў капытамі рыжы мох.

Падобныя старонкі

  • анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-каля-помніка-партызан
  • помнікі-жывёлам
  • помнікі-студэнтам
  • помнік-3520
  • васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-помнік
творы/васіль-вітка/васіль-вітка-помнік-ласю.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki