~~META: title = Васіль Вітка — Помнік ласю &keywords = кручай &abstract = Верш Васіля Віткі "Помнік ласю" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Вітка — Помнік ласю ====== Як вадаспад, пясок сыпучы\\ Цурчыць струменем пад адхон...\\ Ён выбег з лесу, стаў над кручай\\ І так стаіць, усім відзён.\\ \\ Пад ім шаша няспынным рухам\\ Шуміць, машынамі гудзе.\\ – Глядзіце, лось! – А ён і вухам\\ Не варухне, не павядзе.\\ \\ Як тонкая страла, нацяты,\\ Рагамі ўпёрся у блакіт.\\ Такім на памяць ён узяты\\ І ў бронзе на заказ адліт.\\ \\ І як далёкі адгалосак,\\ Дзе славу ён сваю насіў, –\\ І назвы навакольных вёсак,\\ І нават прозвішчы – Ласі,\\ \\ О людзі! – як сказаў бы класік, –\\ Не любіце прыроды вы.\\ Няхай бы ж ён і ў нашым часе\\ Стаяў над кручаю жывы.\\ \\ І, спуджаны гудком машыны,\\ Зноў кінуцца ў гушчарнік мог\\ І каля цёмнае яліны\\ Біў капытамі рыжы мох. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-каля-помніка-партызан]] * [[ibdc.ped>помнікі-жывёлам]] * [[ibdc.ped>помнікі-студэнтам]] * [[ibdc.ped>помнік-3520]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-помнік]]