Каля рэчкі блізка Скача, скача пліска На цыбатых ножках У чорных панчошках, Хвосцік толькі бліскае – То ўгары, то нізка ён. Плісачка ківаецца, Дзеці пацяшаюцца: – Вазьмі мяне, птушка, На хвасце пагушкай.