творы:васіль-вітка:васіль-вітка-перапёлка
Гэта старая версія дакумента!
Васіль Вітка — Перапёлка
З вечара і да відна
Усё заве мяне яна.
На хвілінку б сціхла хоць:
– Уставай! Ідзі палоць!
Я пайду злаўлю яе,
Бо гнязда ж яна не ўе
Ні ў дупле і ні ў галлі,
Зробіць ямачку ў раллі,
Высцеле травою –
Вось і ўсе пакоі.
Да зямлі ўсё туліцца,
Дзюбай жыта чэша,
А лятаць лянуецца,
Болей ходзіць пеша.
Я ўсё жыта абышоў
І гарахавішча,
Хітрай птушкі не знайшоў –
Днём яна не свішча.
Як нямая цэлы дзень,
А як ляжа ночы цень,
Выйдзе першая зара,
Закрычыць тады яна:
– Спаць пара! Спаць пара!
А сама не спіць адна
Аж да самага відна.
Падобныя старонкі
- васіль-вітка/васіль-вітка-слова
- васіль-вітка/васіль-вітка-трывога-ў-ельнічах
- васіль-вітка
- васіль-вітка/васіль-вітка-ружа-і-штык
- клаўдзія-каліна/клаўдзія-каліна-жнівень
творы/васіль-вітка/васіль-вітка-перапёлка.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1