~~META: title = Васіль Вітка — Перапёлка &keywords = пара, спаць, жыта, відна &abstract = Верш Васіля Віткі "Перапёлка" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Вітка — Перапёлка ====== З вечара і да відна\\ Усё заве мяне яна.\\ На хвілінку б сціхла хоць:\\ – Уставай! Ідзі палоць!\\ \\ Я пайду злаўлю яе,\\ Бо гнязда ж яна не ўе\\ Ні ў дупле і ні ў галлі,\\ Зробіць ямачку ў раллі,\\ Высцеле травою –\\ Вось і ўсе пакоі.\\ Да зямлі ўсё туліцца,\\ Дзюбай жыта чэша,\\ А лятаць лянуецца,\\ Болей ходзіць пеша.\\ \\ Я ўсё жыта абышоў\\ І гарахавішча,\\ Хітрай птушкі не знайшоў –\\ Днём яна не свішча.\\ Як нямая цэлы дзень,\\ А як ляжа ночы цень,\\ Выйдзе першая зара,\\ Закрычыць тады яна:\\ – Спаць пара! Спаць пара!\\ А сама не спіць адна\\ Аж да самага відна. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-слова]] * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-трывога-ў-ельнічах]] * [[постаці/васіль-вітка]] * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-ружа-і-штык]] * [[творы/клаўдзія-каліна/клаўдзія-каліна-жнівень]]