~~META: title = Васіль Вітка — Памяць зямлі &keywords = памяць, новыя, мове, штодня, зямлі, кніга &abstract = Апавяданне Васіля Віткі "Памяць зямлі" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Вітка — Памяць зямлі ====== Якая, вы думаеце, самая цікавая кніга на свеце? Адразу не здагадаецеся. Гэта кніга – зямля, на якой мы жывём і якая з першых гадоў жыцця штодня вучыць нас гісторыі, мове. Штодня і штораз адкрывае нам усё новыя і новыя словы.\\ Жывое асяроддзе акружае нас: жывёлы, птушкі, самыя малыя істоты, а таксама расліны, кветкі, дрэвы. І ўсе яны маюць свае імёны. Многа назваў існуе на зямлі. Кожная яе мясцінка мае сваю назву.\\ Чалавеку дорага месца, дзе ён нарадзіўся. Адкуль пачаўся род яго сям’і. І ўсе сляды, справы, памяць, што пакінулі аб сабе яго продкі. Усё гэта, як нашу самую дарагую спадчыну, беражэ памяць зямлі. Нясе праз гады, праз вякі ў імёнах і назвах, у словах, у мове, у паданнях і легендах. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/якуб-колас/новая-зямля-пытанні-да-раздзела-вечарамі]] * [[творы/якуб-колас/духоўнае-багацце-чалавека-ў-паэме-новая-]] * [[творы/якуб-колас/новая-зямля-пытанні-да-раздзела-падгляд-]] * [[творы/якуб-колас/паэма-новая-зямля-мастацкая-энцыклапедыя]] * [[творы/якуб-колас/новая-зямля-пытанні-да-раздзелаў-за-стал]]