~~META: title = Васіль Вітка — Месяцы &keywords = чэрвень &abstract = Чытаць верш Васіля Віткі "Месяцы" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Вітка — Месяцы ====== Кожны месяц – чараўнік:\\ Студзень, люты, сакавік,\\ Красавік, і май, і чэрвень.\\ \\ Едзе наш дзетсад у Чэрвень:\\ Ліпень, жнівень, верасень –\\ Ўсе лясы у верасе.\\ \\ А кастрычнік, лістапад –\\ Хто з нас восені не рад!\\ \\ Зацярусіць снегам снежань,\\ I не ўлежыць нават лежань:\\ Ўсе на санкі, на канькі –\\ Незабыўныя дзянькі!\\ Лепшае пары няма,\\ Дзякуй, зімачка-зіма! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-ноч-на-прыпяці-і-казка]] * [[постаці/васіль-вітка]] * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-ружа-і-штык]] * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-трывога-ў-ельнічах]] * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-слова]]