~~META: title = Васіль Вітка — Лістапад &keywords = Вітка, лістапад &abstract = Чытаць верш "Лістапад" Васіля Віткі &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Вітка — Лістапад ====== //Алене Васілевіч// Колькі ўжо доле асенняга золата,\\ Які мне пад ногі пасланы раскошны кілім!\\ Дрэвы мае, не ўладаром і не волатам,\\ Паслушнікам чорным гатоў я служыць вам усім.\\ \\ Шапку здыму і ў цішы пастаю\\ Разам на службе ўрачыстай,\\ Да вашай малітвы далучыўшы сваю\\ Перад прычасцем прачыстым.\\ \\ Счарнелі і вы ўжо да самых галоў\\ На гэтай жалобе па ўсім, што было,\\ Што ў траўні так незабыўна цвіло,\\ А ў жніўні водарным дзівам лягло\\ \\ На бедны мой стол, дзе пішу гэты верш\\ I свой папяровы ліст варушу,\\ Успамінаючы ўсіх вас найперш,\\ Ваш кожны лісток, што шуміць увушшу.\\ \\ А зімку ж вам выстаяць зноў на камлі,\\ На каранях, дзе цяплей і не цесна.\\ Без каранёў, хоць і схаваны ў зямлі,\\ Ніхто яшчэ не ажыў увесну.\\ \\ 21.10.1995 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-лістапад]] * [[ibdc.ped>кінафестываль-лістапад]] * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-залаты-лістапад]] * [[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-асенні-рытурнэль]] * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-лістапад-946]]