~~META: title = Дзіцячы верш "Лістапад" &keywords = згоў, зіма &abstract = Чытаць верш Васіля Віткі для дзяцей "Лістапад" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Вітка — Лістапад ====== Як малое птушанятка,\\ Перабег лісток дарожку.\\ Кінуўся за жоўтым статкам,\\ Мільганулі толькі ножкі.\\ \\ Закружылі па асфальце\\ За чародкаю чародка.\\ Любыя, не адлятайце –\\ Будзе вырай ваш кароткі.\\ \\ Зменіцца зіма вясною,\\ Узляціце зноў на дрэвы.\\ Зноў шчасліваю парою\\ Я пачую вашы спевы. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-залаты-лістапад]] * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-лістапад]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-лістапад]] * [[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-асенні-рытурнэль]] * [[ibdc.ped>кінафестываль-лістапад]]