~~META: title = Васіль Вітка — Крыжадзюб &keywords = птушанятак &abstract = Чытаць верш Васіля Віткі "Крыжадзюб" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Вітка — Крыжадзюб ====== Гляньце вы на дзівачка,\\ Што з гняздзечка-гамачка\\ У завею, у мароз\\ Высунуў дзюбаты нос.\\ \\ Гэта смелы крыжадзюб,\\ Не баіцца ён завей.\\ Лес яловы вельмі ж люб\\ Для яго малых дзяцей.\\ \\ Любата для птушанятак\\ У гняздзечку ў гэты час –\\ Ёсць і шышак і зярнятак\\ Аж на ўсю зіму запас! ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>птушкі-шчасця]] * [[творы/янка-брыль/увесь-свет-адзін-дом-па-раману-янкі-брыл]] * [[творы/янка-брыль/раман-янкі-брыля-птушкі-і-гнёзды-вобраз-]] * [[творы/янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-гнёзды-за-дымам-аповесць]] * [[творы/янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-сцюдзёны-вырай-аповесць-]]