~~META: title = Васіль Вітка — Калыханка &keywords = каток, люлі, дадому, палез, думаў, пайшоў &abstract = Чытаць "Калыханку" Васіяь Віткі &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Вітка — Калыханка ====== Люлі, Люлі, Люлі,\\ Дзеткі ўсе паснулі.\\ \\ Не спіць толькі коця,\\ Ходзіць па балоце.\\ \\ Застудзіў ён лапку,\\ Прыйшоў грэцца ў хатку.\\ \\ Недзе коцю дзецца,\\ Лапачцы пагрэцца.\\ \\ Палез на палаткі,\\ Спалохаўся бабкі.\\ \\ Палез ён на вышкі,\\ Там гулялі мышкі,\\ \\ Так яны дурэлі –\\ Хвост кату ад’елі.\\ \\ Пайшоў каток у лясок,\\ Знайшоў белы паясок,\\ \\ А котачка узяла\\ I дзіцяці аддала.\\ \\ Пайшоў каток пад масток,\\ Злавіў рыбку за хвасток.\\ \\ Ці самому з’есці,\\ Ці дадому несці?\\ \\ Думаў, думаў каток,\\ Укусіў адзін разок\\ \\ I панёс дадому\\ Дзіцятку малому. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>калыханка]] * [[слоўнік/калыханка]] * [[творы/алесь-камароўскі/алесь-камароўскі-чарнобыльская-калыханка]] * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-калыханка]] * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-калыханка-маме]]