~~META: title = Васіль Вітка — Казкі дзеда Васіля &keywords = дзед, васіль &abstract = Чытаць верш Васіля Віткі "Казкі дзеда Васіля" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Вітка — Казкі дзеда Васіля ====== Жыў на свеце дзед Васіль,\\ За плячыма мех насіў.\\ \\ Дазналіся мышкі,\\ Што ў мяшэчку кніжкі,\\ \\ Разгрызлі завязкі,\\ Бачаць, ажно ж – казкі.\\ \\ Сталі клікаць дзяцей:\\ – Гэй, сюды ўсе хутчэй!\\ \\ Ёсць тут маляванкі,\\ Складанкі – чытанкі,\\ \\ Байкі-самаграйкі,\\ Песні-калыханкі,\\ \\ Жарты-перакруткі,\\ Гулі-самагудкі,\\ \\ Лічылкі, загадкі,\\ Ладачкі-ладкі…\\ \\ Падыходзьце, малышы,\\ Кожнаму пацешка ёсць!\\ \\ Дзед Васіль, а ты пішы\\ I яшчэ нам прынось. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/павел-місько/павел-місько-як-дзеда-дзялілі]] * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-дзіўны-дзед]] * [[творы/уладзіслаў-галубок/уладзіслаў-галубок-забытая-хатка]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-пра-дзеда-і-ўнука]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-ехаў-дзед-дадому]]