Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-вітка:васіль-вітка-казка-пра-зязюлю

Гэта старая версія дакумента!


Васіль Вітка — Казка пра зязюлю

За лазовым пералазам
Загуменнага завулачка,
На аселіцы за вязам
Лён пасеяла зязюлечка.

Ні часіны не згуляла,
Рупілася, даглядала,
А паспеў лянок – парвала,
У снапочкі павязала.

Паглядзела на снапочкі
І заплакала зязюля:
– Дзе мае сыны і дочкі,
Для каго мне шыць кашулі?

Зарыдала, закувала…
І пайшлі скрозь пагалоскі:
Не раса на поле пала,
А зязюльчыныя слёзкі.

І цяпер яна кукуе,
Адзіноту праклінае.
Хто сівую пашкадуе,
Сіраце паспачувае?

За лазовым пералазам
Болей я не быў ні разу,
Ды не мог забыць ні разачку
Даўнюю, старую казачку.

Завязаўся горкі вузел
Там у полі, ў лесе, ў лузе.
А хто зможа і развяжа –
Казку новую раскажа.

Падобныя старонкі

  • янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-сцюдзёны-вырай-аповесць-
  • янка-брыль/увесь-свет-адзін-дом-па-раману-янкі-брыл
  • янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-гнёзды-за-дымам-аповесць
  • янка-брыль/раман-янкі-брыля-птушкі-і-гнёзды-вобраз-
  • птушкі-шчасця
творы/васіль-вітка/васіль-вітка-казка-пра-зязюлю.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki