~~META: title = Васіль Вітка — Казка пра зязюлю &keywords = лазовым, пералазам, снапочкі &abstract = Чытаць "Казку пра зязюлю" Васіля Віткі &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Вітка — Казка пра зязюлю ====== За лазовым пералазам\\ Загуменнага завулачка,\\ На аселіцы за вязам\\ Лён пасеяла зязюлечка.\\ \\ Ні часіны не згуляла,\\ Рупілася, даглядала,\\ А паспеў лянок – парвала,\\ У снапочкі павязала.\\ \\ Паглядзела на снапочкі\\ І заплакала зязюля:\\ – Дзе мае сыны і дочкі,\\ Для каго мне шыць кашулі?\\ \\ Зарыдала, закувала…\\ І пайшлі скрозь пагалоскі:\\ Не раса на поле пала,\\ А зязюльчыныя слёзкі.\\ \\ І цяпер яна кукуе,\\ Адзіноту праклінае.\\ Хто сівую пашкадуе,\\ Сіраце паспачувае?\\ \\ За лазовым пералазам\\ Болей я не быў ні разу,\\ Ды не мог забыць ні разачку\\ Даўнюю, старую казачку.\\ \\ Завязаўся горкі вузел\\ Там у полі, ў лесе, ў лузе.\\ А хто зможа і развяжа –\\ Казку новую раскажа. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-сцюдзёны-вырай-аповесць-]] * [[творы/янка-брыль/увесь-свет-адзін-дом-па-раману-янкі-брыл]] * [[творы/янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-гнёзды-за-дымам-аповесць]] * [[творы/янка-брыль/раман-янкі-брыля-птушкі-і-гнёзды-вобраз-]] * [[ibdc.ped>птушкі-шчасця]]