Драч,
Драч,
Бяры
Дзяркач,
Дзяры
Дзёран.
А драч –
У плач:
– Я і так зморан.
Краў дровы на дрывотні,
Прастудзіўся ў падваротні.
Занядужаў нешта,
Саслабеў да рэшты.
Не кажы,
Драч,
Да рэшты –
Горла добра
Дзярэш ты.