~~META: title = Васіль Вітка — Драч &keywords = Драч &abstract = Верш "Драч" Васіля Віткі &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Вітка — Драч ====== Драч,\\ Драч,\\ Бяры\\ Дзяркач,\\ Дзяры\\ Дзёран.\\ \\ А драч –\\ У плач:\\ – Я і так зморан.\\ \\ Краў дровы на дрывотні,\\ Прастудзіўся ў падваротні.\\ Занядужаў нешта,\\ Саслабеў да рэшты.\\ \\ Не кажы,\\ Драч,\\ Да рэшты –\\ Горла добра\\ Дзярэш ты. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>птушкі-шчасця]] * [[творы/янка-брыль/увесь-свет-адзін-дом-па-раману-янкі-брыл]] * [[творы/янка-брыль/раман-янкі-брыля-птушкі-і-гнёзды-вобраз-]] * [[творы/янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-сцюдзёны-вырай-аповесць-]] * [[творы/янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-гнёзды-за-дымам-аповесць]]