~~META: title = Васіль Вітка — Добры знак &keywords = асцярожна, дзеці &abstract = Чытаць верш Васіля Віткі "Добры знак" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Вітка — Добры знак ====== І шафёр, і пешаход\\ Кожны знае ў свеце\\ Знак увагі – пераход!\\ Асцярожна – дзеці!\\ \\ Грузавік спыніў свой ход,\\ Сталі легкавушкі.\\ Асцярожна – пералёт!\\ Асцярожна – птушкі!\\ \\ Кожны падарожны рад\\ Прывітаць, прывеціць:\\ – Добрай раніцы, дзетсад!\\ Добры шлях вам, дзеці!\\ \\ Нават сонца маладзей\\ Глянула з блакіту –\\ Гэта будучыні дзень\\ Выйшаў на арбіту.\\ \\ Хай заўсёды з веку ў век\\ Добрым знакам будзе:\\ Асцярожна – чалавек!\\ Асцярожна – людзі!\\ \\ 1977 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-трывога-ў-ельнічах]] * [[творы/васіль-быкаў/знак-бяды]] * [[творы/васіль-быкаў/мастацкія-асаблівасці-аповесці-васіля-бы-5871]] * [[творы/васіль-быкаў/васіль-быкаў-знак-бяды]] * [[творы/васіль-быкаў/аповесць-васіля-быкава-знак-бяды-яе-ідэй]]