Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-вітка:васіль-вітка-генерал-верабей

Гэта старая версія дакумента!


Васіль Вітка — Генерал верабей

Гэй, дарогу, гэй, шырэй,
Лес густы, высокі —
На машыне верабей
Едзе да сарокі.

У пагонах, у шнурах,
У шпорах са звонам.
Белабока толькі: — Ах! —
Сказала з паклонам.

— Калі ласка, ваша чэсць,
Я даўно чакала.
Запрашаю за стол сесць
Госця-генерала.

Налучыўся тут мядзведзь
На такое дзіва:
— Цьфу, няма на што глядзець!
I ўсміхнуўся крыва.

Усхапіўся верабей,
Адважны задзіра,
Як падыме крык: — Не смей
Зневажаць мундзіра!

Загрудкі мядзведзя — цап:
— Ведай, з кім заняўся!
Ледзьве з вераб'ёвых лап
Мішка ўратаваўся.

1962

Падобныя старонкі

  • янка-брыль/раман-янкі-брыля-птушкі-і-гнёзды-вобраз-
  • янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-гнёзды-за-дымам-аповесць
  • янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-сцюдзёны-вырай-аповесць-
  • янка-брыль/увесь-свет-адзін-дом-па-раману-янкі-брыл
  • птушкі-шчасця
творы/васіль-вітка/васіль-вітка-генерал-верабей.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki