~~META: title = Васіль Вітка — Генерал верабей &keywords = Вітка, генерал, верабей &abstract = Чытаць верш "Генерал верабей" Васіля Віткі &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Вітка — Генерал верабей ====== Гэй, дарогу, гэй, шырэй,\\ Лес густы, высокі —\\ На машыне верабей\\ Едзе да сарокі.\\ \\ У пагонах, у шнурах,\\ У шпорах са звонам.\\ Белабока толькі: — Ах! —\\ Сказала з паклонам.\\ \\ — Калі ласка, ваша чэсць,\\ Я даўно чакала.\\ Запрашаю за стол сесць\\ Госця-генерала.\\ \\ Налучыўся тут мядзведзь\\ На такое дзіва:\\ — Цьфу, няма на што глядзець!\\ I ўсміхнуўся крыва.\\ \\ Усхапіўся верабей,\\ Адважны задзіра,\\ Як падыме крык: — Не смей\\ Зневажаць мундзіра!\\ \\ Загрудкі мядзведзя — цап:\\ — Ведай, з кім заняўся!\\ Ледзьве з вераб'ёвых лап\\ Мішка ўратаваўся.\\ \\ 1962 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-брыль/раман-янкі-брыля-птушкі-і-гнёзды-вобраз-]] * [[творы/янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-гнёзды-за-дымам-аповесць]] * [[творы/янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-сцюдзёны-вырай-аповесць-]] * [[творы/янка-брыль/увесь-свет-адзін-дом-па-раману-янкі-брыл]] * [[ibdc.ped>птушкі-шчасця]]