Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-вітка:васіль-вітка-вялікдзень

Гэта старая версія дакумента!


Васіль Вітка — Вялікдзень

Траўка брацца пачала,
У імшанніку пчала
Прачнулася і гудзе:
– Хутка ўжо Вялікі Дзень!

А людзі між сабою
Пацяшаюцца вярбою.
Ніхто нікога не міне –
Ні цябе, ні мяне.

І мяне, і цябе
Кожны дубцом сцебане:
– Б’ю не я, вярба б’е,
За тыдзень – Вялікдзень!

– І ты, родны народ,
Будзь здароў на ўвесь год!

Падобныя старонкі

  • васіль-вітка/васіль-вітка-трывога-ў-ельнічах
  • пажачкі
  • цішка-гартны/цішка-гартны-зміцер-жылуновіч-велікодная
  • змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-велікодныя-яйкі
  • васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-на-вялікдзень
творы/васіль-вітка/васіль-вітка-вялікдзень.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki