~~META: title = Васіль Вітка — Вялікдзень &keywords = цябе, мяне, дзень &abstract = Чытаць верш Васіля Віткі "Вялікдзень" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Вітка — Вялікдзень ====== Траўка брацца пачала,\\ У імшанніку пчала\\ Прачнулася і гудзе:\\ – Хутка ўжо Вялікі Дзень!\\ \\ А людзі між сабою\\ Пацяшаюцца вярбою.\\ Ніхто нікога не міне –\\ Ні цябе, ні мяне.\\ \\ І мяне, і цябе\\ Кожны дубцом сцебане:\\ – Б’ю не я, вярба б’е,\\ За тыдзень – Вялікдзень!\\ \\ – І ты, родны народ,\\ Будзь здароў на ўвесь год! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-трывога-ў-ельнічах]] * [[ibdc.ped>пажачкі]] * [[творы/цішка-гартны/цішка-гартны-зміцер-жылуновіч-велікодная]] * [[творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-велікодныя-яйкі]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-на-вялікдзень]]