~~META: title = Васіль Вітка — Верасы &keywords = верасы &abstract = Верш Васіля Віткі "Верасы" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Вітка — Верасы ====== Што гэта: казка ці сон,\\ Ці лесу галасы?\\ Смычкоў суладны унісон\\ З размаху, наўскасы\\ \\ Ударыў – і вясёлы дождж\\ За хмаркаю услед\\ Пабег, як хлопчык, басанож\\ У ясны, мілы свет,\\ Не разбіраючы дарог,\\ Да пушчы, нацянькі,\\ Дзе прабіваюць тоўсты мох\\ Грыбы баравікі,\\ \\ Дзе сонца пырскае з суніц\\ І сонныя чмялі\\ За дзень ад паху медуніц,\\ Зусім абнемаглі,\\ \\ Дзе ў пацерках густой расы,\\ Між цёплых баравін,\\ Нам песню дораць верасы\\ На дарагі ўспамін. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-гарэцкі/максім-гарэцкі-у-панскім-лесе]] * [[ibdc.ped>у-лесе]] * [[творы/якуб-колас/казкі-жыцця/якуб-колас-стары-лес]] * [[творы/рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-вартавы-цішыні]] * [[творы/рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-сон-у-лесе]]