Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-вітка:васіль-вітка-вартавы-часу

Гэта старая версія дакумента!


Васіль Вітка — Вартавы часу

Ён – лепшы наш прыхільнік,
Спаць позна не дае.
Вы скажаце – будзільнік,
Э, не, сябры мае.

Вы скажаце, напэўна, –
Найлепш вартуе час
Гарласты бабін певень,
Што нас будзіў не раз.

Прычыну знойдзе кожны,
Хто сам паспаць ахвоч.
Вартаўніку няможна,
I ён не зводзіць воч.

Ноч цемраю агорне
Навокала зямлю –
Упарты, непакорны,
Ён кажа: – Я не сплю!

Праб’е шчыліну ў небе,
Уважліва глядзіць –
Каму на працу трэба,
Каго пара будзіць.

I ночы шкарлупіну
Крамсае на шматкі,
Не знаючы спачыну
Бяссонныя вякі.

Світаннем пачынае
Ён свой працоўны дзень,
Ён першы нас вітае,
Сонечны прамень.

Падобныя старонкі

  • васіль-вітка/васіль-вітка-генерал-верабей
  • васіль-вітка
  • васіль-вітка/васіль-вітка-ружа-і-штык
  • васіль-вітка/васіль-вітка-слова
  • васіль-вітка/васіль-вітка-трывога-ў-ельнічах
творы/васіль-вітка/васіль-вітка-вартавы-часу.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki