~~META: title = Васіль Вітка — Вартавы часу &keywords = скажаце &abstract = Чытаць верш Васіля Віткі "Вартавы часу" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Вітка — Вартавы часу ====== Ён – лепшы наш прыхільнік,\\ Спаць позна не дае.\\ Вы скажаце – будзільнік,\\ Э, не, сябры мае.\\ \\ Вы скажаце, напэўна, –\\ Найлепш вартуе час\\ Гарласты бабін певень,\\ Што нас будзіў не раз.\\ \\ Прычыну знойдзе кожны,\\ Хто сам паспаць ахвоч.\\ Вартаўніку няможна,\\ I ён не зводзіць воч.\\ \\ Ноч цемраю агорне\\ Навокала зямлю –\\ Упарты, непакорны,\\ Ён кажа: – Я не сплю!\\ \\ Праб’е шчыліну ў небе,\\ Уважліва глядзіць –\\ Каму на працу трэба,\\ Каго пара будзіць.\\ \\ I ночы шкарлупіну\\ Крамсае на шматкі,\\ Не знаючы спачыну\\ Бяссонныя вякі.\\ \\ Світаннем пачынае\\ Ён свой працоўны дзень,\\ Ён першы нас вітае,\\ Сонечны прамень. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-генерал-верабей]] * [[постаці/васіль-вітка]] * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-ружа-і-штык]] * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-слова]] * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-трывога-ў-ельнічах]]