творы:васіль-вітка:васіль-вітка-беларусь
Гэта старая версія дакумента!
Васіль Вітка — Беларусь
На карце вялікага свету
Яна – як зялёны лісток,
Сасмяглая песня лета,
Жывое вады глыток,
Адвечная калыханка,
Душы запаветны куток.
Трапеча гарачым ранкам
На дрэве нястомны лісток,
А ў навальніцу б'ецца,
Нябачны паміж лісця,
Як роднае матчына сэрца,
Што мне даражэй жыцця.
Падобныя старонкі
творы/васіль-вітка/васіль-вітка-беларусь.1755963699.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin