Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-вітка:васіль-вітка-беларусь

Гэта старая версія дакумента!


Васіль Вітка — Беларусь

На карце вялікага свету
Яна – як зялёны лісток,
Сасмяглая песня лета,
Жывое вады глыток,

Адвечная калыханка,
Душы запаветны куток.
Трапеча гарачым ранкам
На дрэве нястомны лісток,

А ў навальніцу б'ецца,
Нябачны паміж лісця,
Як роднае матчына сэрца,
Што мне даражэй жыцця.

Падобныя старонкі

  • васіль-вітка/васіль-вітка-трывога-ў-ельнічах
  • васіль-вітка/васіль-вітка-слова
  • васіль-вітка/васіль-вітка-генерал-верабей
  • васіль-вітка/васіль-вітка-ружа-і-штык
  • васіль-вітка
творы/васіль-вітка/васіль-вітка-беларусь.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki