~~META: title = Васіль Вітка — Беларусь &keywords = лісток &abstract = Чытаць верш Васіля Віткі "Беларусь" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Вітка — Беларусь ====== На карце вялікага свету\\ Яна – як зялёны лісток,\\ Сасмяглая песня лета,\\ Жывое вады глыток,\\ \\ Адвечная калыханка,\\ Душы запаветны куток.\\ Трапеча гарачым ранкам\\ На дрэве нястомны лісток,\\ \\ А ў навальніцу б'ецца,\\ Нябачны паміж лісця,\\ Як роднае матчына сэрца,\\ Што мне даражэй жыцця. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-трывога-ў-ельнічах]] * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-слова]] * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-генерал-верабей]] * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-ружа-і-штык]] * [[постаці/васіль-вітка]]