Васіль Вітка — Бабры

Дабёр бабёр,
Бабраняты – на падбор.
Малайцы бабры,
Нашых рэк гаспадары,
Вартавыя крыніц,
І куніц,
І суніц,
І лясоў,
І ласёў,
І птушыных галасоў.

Хто заб'е бабра –
Не пабачыць дабра.

Падобныя старонкі