~~META: title = Васіль Быкаў — У тумане &keywords = Быкаў, туман, Сушчэня &abstract = Кароткі змест аповесці Васіля Быкава "У тумане" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Быкаў — У тумане ====== Складаны лёс чалавека ва ўмовах фашысцкай акупацыі даследуецца пісьменнікам ў аповесці "У тумане" (1989). Пасля аварыі на чыгунцы немцы арыштавалі пуцейцаў, якія развінцілі рэйкі. Траіх пакаралі смерцю, а Сушчэню, які не захацеў супрацоўнічаць з ворагам, адпусцілі. Адпусцілі, узвёўшы паклёп, быццам той выдаў сваіх сяброў.\\ Сушчэня трапіў у тупік, партызаны збіраюцца яго "пусціць у расход". Жыццё страчвае сэнс, бо пляма кладзецца на сям'ю і радню.\\ Герой [[постаці/васіль-быкаў|Васіля Быкава]] разумеў ўвесь трагізм становішча, наканаванне смерці, страчвае надзею. Адзінае, што яму застаецца, дык гэта зрабіць самому выбар: "Ягоная вольная воля — можа, тое адзінае, што засталося непадлеглым нікому. Усё ж ён памрэ на свой выбар...".\\ Сушчэня не жадае жыць несумленна, пакутліва ўсведамляе, што бессэнсоўна супрацьстаяць бязлітасным абставінам ваеннага часу. "Сумленна, як усе, на роўных правах з людзьмі жыць ён не мог, а несумленна не хацеў... Што ж яму яшчэ засталося?.. Чалавек не ўсё можа". Знікае надзея на паратунак у свеце, дзе жахлівая рэальнасць вайны з яе неразбярыхай і хаосам укрыжоўвае чалавека, робіць яго кволым, бездапаможным, адчужаным. Сушчэня прымае смерць як наканаванне, востра адчувае непазбежнасць таго, што мусіць здарыцца. Быкаўскі герой свядома ідзе на ахвяраванне дзеля іншых людзей, у імя дабра і будучыні. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>першы-парушальнік]] * [[творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-туман]] * [[ibdc.ped>туман]] * [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-туман]] * [[творы/васіль-быкаў/трагедыя-хведара-роўбы-і-яго-сям-і-ў-апо]]