Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-быкаў:васіль-быкаў-перад-канцом

Гэта старая версія дакумента!


Васіль Быкаў — Перад канцом

Падзеі ў апавяданні Васіля Быкава «Перад канцом» адбываюцца ў хуткім часе пасля кастрычніцкага перавароту ў Расіі. Цэнтральны персанаж твора – былы падпаручнік царскай арміі, які па недарэчнасці трапляе ў засценкі ЧК: пры вобыску на вакзале чэкісты знаходзяць ў ягоным рэчывым меху пісталёт. Апынуўшыся ў няволі, падпаручнік не губляе надзеі на лепшае. Таму ён адразу згаджаецца на прапанову аднаго з сукамернікаў напасці на варту і паспрабаваць уцячы на волю. Астатнія, паколькі іх не кармілі некалькі дзён, вырашаюць, што яны ўжо асуджаныя, і таму таксама падтрымліваюць прапанову, Аднак, калі вартавы прынёс, як свінням, вядро кашы, усе, за выключэннем падпаручніка, адмаўляюцца ад ранейшай задумы. Аўтар паказвае, да чаго можа давесці людзей таталітарная ўлада: яны гатовы за вядро кашы адмовіцца ад свабоды, ад апошняга шанцу застацца людзьмі.

Падобныя старонкі

  • васіль-быкаў/васіль-быкаў-аблава
  • васіль-быкаў/васіль-быкаў-сотнікаў
  • васіль-быкаў/васіль-быкаў-жураўліны-крык
  • васіль-быкаў/васіль-быкаў-пайсці-і-не-вярнуцца
  • васіль-быкаў/трагедыя-хведара-роўбы-і-яго-сям-і-ў-апо
творы/васіль-быкаў/васіль-быкаў-перад-канцом.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki