~~META: title = Васіль Быкаў — Пастка &keywords = пастка, Клімчанка, Петухоў &abstract = Чытаць кароткі змест апавядання Васіля Быкава "Пастка" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Быкаў — Пастка ====== У час атакі лейтэнант Клімчанка першым урываецца ў варожую траншэю і, аглушаны страшным ударам, трапляе ў палон. Яго дапытвае спрактыкаваны кат, нягоднік і правакатар Чарноў-Шварц, сапраўдны здраднік. Клімчанку падрыхтавана адмысловая пастка: яго ў вачах сваіх выстаўляюць здраднікам і адпускаюць. Зразумела, апраўдацца лейтэнант не можа. За Клімчанку перад палкавым штабістам Петуховым заступаецца камандзір Арлавец, пасылаючы лейтэнанта разам з яго ўзводам ў атаку. Канцоўка аповесці, такім чынам, адкрытая. Што сталася з Клімчанкам у час атакі і пасля яе, калі пашчасціць застацца жывым, невядома. Але сапраўдная [[слоўнік/развязка|развязка]] складанай [[слоўнік/калізія|калізіі]] аўтарам не знята, яна толькі адсунута ў часе. Для героя існуюць два варыянты: гібель у час бою, або штабіст Петухоў і трыбунал. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-быкаў/васіль-быкаў-жураўліны-крык]] * [[творы/васіль-быкаў/васіль-быкаў-пайсці-і-не-вярнуцца]] * [[творы/васіль-быкаў/васіль-быкаў-аблава]] * [[творы/васіль-быкаў/васіль-быкаў-сотнікаў]] * [[творы/васіль-быкаў/трагедыя-хведара-роўбы-і-яго-сям-і-ў-апо]]