Гэта старая версія дакумента!
Васіль Быкаў — На чорных лядах
Тэме бальшавіцкага таталітарызму прысвечаны такія творы Васіля Быкава, як «На чорных лядах», «Перад канцом» і «Жоўты пясочак».
У апавяданні «На чорных лядах» аўтар звяртаецца да нядаўняй гісторыі – Слуцкага ўзброенага паўстання 1920 г., накіраванага супраць бальшавіцкай акупацыі Беларусі. Восем чалавек, знясіленых, без ежы і патронаў, адважваюцца на самагубства: яны капаюць сабе агульную магілу і па чарзе кладуцца ў яе. Гэтыя людзі, якія хацелі дабра сабе і свайму народу, свядома ідуць на смерць не з-за нейкага фанатызму, а кіруюцца гуманістычным меркаваннем: не «пацягнуць на пакуты іншых, тых, дзеля каго, па сутнасці, распачалі» паўстанне. З васьмі чалавек застаўся жыць толькі пятнаццацігадовы Валодзька Сулашчык, якому камандзір даручыў закапаць і зруйнаваць з зямлёй магілу паўстанцаў. Выратаванне Валодзькі – надзея на тое, што трагічная самаахвярнасць паўстанцаў не згіне бясследна ў гісторыі, не забудзецца нашчадкамі.
Праз трагедыю герояў твора аўтар паказвае нацыянальную трагедыю, выкрывае зло, што прынёс беларускаму народу бальшавізм.