Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-быкаў:васіль-быкаў-на-чорных-лядах

Гэта старая версія дакумента!


Васіль Быкаў — На чорных лядах

Тэме бальшавіцкага таталітарызму прысвечаны такія творы Васіля Быкава, як «На чорных лядах», «Перад канцом» і «Жоўты пясочак».
У апавяданні «На чорных лядах» аўтар звяртаецца да нядаўняй гісторыі – Слуцкага ўзброенага паўстання 1920 г., накіраванага супраць бальшавіцкай акупацыі Беларусі. Восем чалавек, знясіленых, без ежы і патронаў, адважваюцца на самагубства: яны капаюць сабе агульную магілу і па чарзе кладуцца ў яе. Гэтыя людзі, якія хацелі дабра сабе і свайму народу, свядома ідуць на смерць не з-за нейкага фанатызму, а кіруюцца гуманістычным меркаваннем: не «пацягнуць на пакуты іншых, тых, дзеля каго, па сутнасці, распачалі» паўстанне. З васьмі чалавек застаўся жыць толькі пятнаццацігадовы Валодзька Сулашчык, якому камандзір даручыў закапаць і зруйнаваць з зямлёй магілу паўстанцаў. Выратаванне Валодзькі – надзея на тое, што трагічная самаахвярнасць паўстанцаў не згіне бясследна ў гісторыі, не забудзецца нашчадкамі.
Праз трагедыю герояў твора аўтар паказвае нацыянальную трагедыю, выкрывае зло, што прынёс беларускаму народу бальшавізм.

Падобныя старонкі

  • васіль-быкаў/васіль-быкаў-аблава
  • васіль-вітка/васіль-вітка-ёсць-на-зямлі
  • слуцкія-паясы-4086
  • васіль-быкаў/трагедыя-хведара-роўбы-і-яго-сям-і-ў-апо
  • васіль-быкаў/васіль-быкаў-пайсці-і-не-вярнуцца
творы/васіль-быкаў/васіль-быкаў-на-чорных-лядах.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki