~~META: title = Васіль Быкаў — На чорных лядах &keywords = гісторыі, трагедыю, народу, магілу, чалавек, паўстанцаў, лядах, аўтар, чорных &abstract = Кароткі змест апавядання Васіля Быкава "На чорных лядах" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Быкаў — На чорных лядах ====== Тэме бальшавіцкага таталітарызму прысвечаны такія творы [[постаці/васіль-быкаў|Васіля Быкава]], як "На чорных лядах", "[[творы/васіль-быкаў/васіль-быкаў-перад-канцом|Перад канцом]]" і "[[творы/васіль-быкаў/васіль-быкаў-жоўты-пясочак|Жоўты пясочак]]".\\ У апавяданні "На чорных лядах" аўтар звяртаецца да нядаўняй гісторыі – Слуцкага ўзброенага паўстання 1920 г., накіраванага супраць бальшавіцкай акупацыі Беларусі. Восем чалавек, знясіленых, без ежы і патронаў, адважваюцца на самагубства: яны капаюць сабе агульную магілу і па чарзе кладуцца ў яе. Гэтыя людзі, якія хацелі дабра сабе і свайму народу, свядома ідуць на смерць не з-за нейкага фанатызму, а кіруюцца гуманістычным меркаваннем: не "пацягнуць на пакуты іншых, тых, дзеля каго, па сутнасці, распачалі" паўстанне. З васьмі чалавек застаўся жыць толькі пятнаццацігадовы Валодзька Сулашчык, якому камандзір даручыў закапаць і зруйнаваць з зямлёй магілу паўстанцаў. Выратаванне Валодзькі – надзея на тое, што трагічная самаахвярнасць паўстанцаў не згіне бясследна ў гісторыі, не забудзецца нашчадкамі.\\ Праз трагедыю герояў твора аўтар паказвае нацыянальную трагедыю, выкрывае зло, што прынёс беларускаму народу бальшавізм. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-быкаў/васіль-быкаў-аблава]] * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-ёсць-на-зямлі]] * [[ibdc.ped>слуцкія-паясы-4086]] * [[творы/васіль-быкаў/трагедыя-хведара-роўбы-і-яго-сям-і-ў-апо]] * [[творы/васіль-быкаў/васіль-быкаў-пайсці-і-не-вярнуцца]]