~~META: title = Васіль Быкаў — Народныя мсціўцы &keywords = Быкаў, мсціўцы, зброя &abstract = Чытаць кароткі змест апавядання "Народныя мсціўцы" Васіля Быкава &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Быкаў — Народныя мсціўцы ====== [[слоўнік/іронія|Іроніяй]] прасякнута апавяданне [[постаці/васіль-быкаў|Васіля Быкава]] «Народныя мсціўцы».\\ Героі апавядання ў хрушчоўскі час збіраюцца адпомсціць былому супрацоўніку карных органаў, стараннямі якога вельмі многія ў вёсцы былі рэпрэсаваны. Мужчыны настроены ваяўніча, бо пацярпелі ці яны самі, ці іх блізкія родзічы. Але нічога не атрымалася, хоць усю летнюю ноч яны строілі планы расправы, паддаючы сабе смеласці гарэлкай. І не магло атрымацца. Пра гэта сведчыць ужо прынесеная «зброя» – сякера, якая не трымаецца на тапарышчы (сімвалічная дэталь). Нехта ў рашаючую хвіліну заснуў, хтосьці «зброю», касу, рашыў выкарыстаць па назначэнню. Адзіны «мсцівец», які ўсё ж сустрэўся з нкусаўцам, без ніякай нянавісці, разгублена слухае, не, не словы апраўдання, а тое, што той выконваў рашэнні партыі. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-быкаў/васіль-быкаў-пайсці-і-не-вярнуцца]] * [[творы/васіль-быкаў/васіль-быкаў-аблава]] * [[творы/васіль-быкаў/васіль-быкаў-сотнікаў]] * [[творы/васіль-быкаў/васіль-быкаў-жураўліны-крык]] * [[творы/васіль-быкаў/трагедыя-хведара-роўбы-і-яго-сям-і-ў-апо]]