творы:васіль-быкаў:васіль-быкаў-кар-ер
Гэта старая версія дакумента!
Васіль Быкаў — Кар'ер
У рамане Васіля Быкава «Кар'ер» (1986) паяднаны сучаснасць і ваеннае мінулае. Герой твора жыве вялікімі пакутамі сумлення, памяць не дае яму забыць, што менавіта па яго віне загінула Марыя.
Былы падпольшчык Павел Агееў вядзе раскопку ў кар'еры, бо, як мяркуе, там засталіся астанкі яго каханай, якую расстралялі фашысты. Зараз ён лічыць, што не павінен быў рызыкаваць чужым жыццём, выпраўляць дзяўчыну на пагібель. Суд памяці ў душы Агеева бязлітасны, ён судзіць сябе па вышэйшых законах сумленнасці і чалавечнасці, праходзіць праз пакаянне, адчувае свой грэх. Агееў не шукае апраўдання, яго свядомасць не хоча змірыцца з тою памылкай-трагедыяй, ад якой залежаў лёс чалавека.
Падобныя старонкі
творы/васіль-быкаў/васіль-быкаў-кар-ер.1755963698.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin