~~META: title = Васіль Быкаў — Жоўты пясочак &keywords = &rarr, &nbsp, грахоўскі, выбару, &mdash, сяргей, сітуацыі, \r\n&nbsp, быкаў, бураўкін, звонак, расстрэл, чэкіст, нават, сурвіла, настолькі, курапаты, \r\n&nbsp &nbsp, сяргей грахоўскі, &rarr сяргей, грахоўскі &rarr, &rarr сяргей грахоўскі &abstract = Кароткі змест апавядання Васіля Быкава "Жоўты пясочак" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Быкаў — Жоўты пясочак ====== Шасцярых зняволеных са славутай сваімі жахамі мінскай турмы-"амерыканкі" вязе на расстрэл у Курапаты памочнік каменданта Косцікаў. Склад смяротнікаў разнашэрсны: селянін Аўтух Казёл, яго аднавясковец паэт Фелікс Гром, былы белагвардзеец Валяр'янаў, маскоўскі грабежнік Зайкоўскі, "партыец-бальшавік" Шастак, чэкіст Сурвіла.\\ Сітуацыя, апісаная ў творы, настолькі памежная, што не пакідае ахвярам аніякага выбару. І вось у такой сітуацыі ніхто з іх нават і не падумаў пра "апошнюю міласць, святую раскошу", дараваную самім жыццём, — застацца людзьмі, памерці дастойна. Усе настолькі раструшчаны маральна, што гатовы пакорліва выконваць любы загад: выбаўляць забуксаваную машыну, якая вязе іх на пагібель, капаць сабе яму. У кантэксце твора гэтыя дэталі набываюць сімвалічны сэнс. Нават у сітуацыі без выбару няшчасныя ўсё ж адшукалі магчымасць праціснуцца да шырокай брамы, што вядзе да пагібелі.\\ Здзіўляе анекдатычная дробязнасць іх клопатаў перад непазбежным. Так, Сурвіла больш за ўсё клапоціцца, каб не легчы ў адну яму з ворагамі народа. Ён жа чэкіст і працаваў "ударна" — за паўгода падвёў пад расстрэл ажно 127 чалавек, "ламаў косці — даваў дразда".\\ У апавяданні чуецца горка-балючая аўтарская іронія: да якой жа мізэрнасці зводзілася ў такой абсурднай сітуацыі тая праблема выбару, якой пісьменнік так шмат увагі аддаваў ва ўсіх сваіх творах пра вайну! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-вечная-памяць]] * [[творы/васіль-быкаў/васіль-быкаў-жоўты-пясочак-аналіз-апавяд]] * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-курапаты]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-ахвяры]] * [[творы/алесь-звонак/алесь-звонак-курапаты]]